Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2016

Дзень без аўтамабіля

Вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у сусветнай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Хаця б на адзін дзень аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца адмовіцца ад транспартных сродкаў, што працуюць на паліве, перасесці на веласіпед, аддаць перавагу пешаходнаму спосабу перамяшчэння ці грамадскаму транспарту.

Традыцыя праводзіць дзень без аўтамабіля нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. Тады яго адзначылі ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў. З 2000 года такія дні сталі праходзіць ва ўсім свеце. Наша краіна сёлета ў дзявяты раз прыме ўдзел у гэтай акцыі. Яе асноўная мэта – звярнуць увагу на сур’ёзную экалагічную праблему, якая звязана з забруджваннем атмасфернага паветра ў гарадах, і прыцягнуць да яе рашэння як мага больш людзей.

Дарэчы, на долю аўтамабіляў прыходзіцца да 80% выкідаў у атмасферу забруджвальных рэчываў. Па Беларусі за суткі з выхлапных труб аўто іх вылятае больш за 2,5 тысячы тон. У нашай краіне налічваецца больш за 3 мільёны аўтамабіляў, у Брэсцкай вобласці – больш за 700 тысяч.
У сярэднім пры прабегу аўтамашынай у год 15 тысяч кіламетраў спальваецца больш за дзве тоны паліва і спажываецца каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кілаграмаў чаднага газу, 400 кілаграмаў дыяксіду азоту, 230 кілаграмаў вуглевадародаў і іншых забруджвальных рэчываў, агульная колькасць якіх перавышае 200 найменняў. І гэта толькі ад адной машыны, а іх на нашых дарогах мноства.

Разделы сайта