“Бяспечны Новы год”
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці
пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры
падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі
вырабамі. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з такімі вынікамі з
12 па 30 снежня на Жабінкаўшчыне праводзіцца рэспубліканская акцыя
“Бяспечны Новы год”.
Не за гарамі навагоднія і калядныя святы, і менавіта ў гэты час у
бальніцы трапляюць дзясяткі пацярпелых ад апёкаў, з цяжкімі траўмамі рук,
вачэй і г.д. Большасць траўмаў звязаны з выкарыстаннем самаробных або
няякасных піратэхнічных вырабаў, якія былі набыты з рук, з парушэннем
правілаў іх эксплуатацыі. Некаторыя з “цацак” узрываюцца прама ў руках і
часам валодаюць сілай міні-гранаты, здольнай разарваць кісць. А лячэнне
дарагое і досыць балючае. Здараецца, “іскрамётнае” свята заканчваецца
трагедыяй.
На калядныя і навагоднія святы ўсюды адбываюцца ранішнікі і іншыя
мерапрыемствы масавага характару. Кіраўнікі павінны паклапаціцца пра
бяспеку дзяцей:
— дасканала праверыць супрацьпажарны стан усіх памяшканняў,
шляхі эвакуацыі;
— пераканацца ў наяўнасці і спраўнасці сродкаў пажаратушэння,
сувязі, пажарнай аўтаматыкі;
— забараніць прымяненне сінтэтычных і іншых матэрыялаў, якія лёгка
загараюцца, для ўпрыгожвання і афармлення памяшканняў;
— на час правядзення масавых мерапрыемстваў арганізаваць
дзяжурства адказных работнікаў;
— ліквідаваць усе выяўленыя парушэнні да наступлення святаў.
Праяўляйце асцярожнасць у абыходжанні з агнём: лягчэй і прасцей
няшчасце папярэдзіць. Ад таго, наколькі адказна вы аднесяцеся да дадзеных
рэкамендацый, у многім будзе залежаць ваш навагодні настрой.
Беражыце сябе і сваю маёмасць.
раскрыть » / « свернуть