Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2015

Дзень беларускай пiсьменнасцi.

Чароўныя гукі мелодыі “Спадчыны” сустракалі вучняў і настаўнікаў 4 верасня ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Жабінкі”. Так пачаўся Дзень беларускай пісьменнасці ў школе.

Вучні 2-4 класаў падрыхтавалі тэматычныя малюнкі “Я і кніга”. Найбольш прыгожымі сталі малюнкі Ляшко Вікторыі 3 “А”, Крупко Кацярыны (3”А”), Белаусавай Дар’і (3”А”), Пракапенка Валерыі (3 “А”).

У школьнай бібліятэцы быў праведзены круглы стол “Глядзі, як мы чытаем”. Асноўнай задачай мерапрыемства з’яўлялася стварэнне ўмоў для фарміравання і выхавання грамадзяніна і патрыета роднай зямлі, здольнага захоўваць і памнажаць нацыянальныя культурныя, гістарычныя і прыродныя багацці.

Для вучняў 3”Б” класа была паказана мультымедыйная прэзентацыя “Культурны дзеяч Беларусі”.

Пазнавальным і захапляльным стаў літаратурны калейдаскоп  “З мовай па жыцці”, які падрыхтавалі вучні 11 “Б” класа разам з настаўніцай Кужко С.М. Адна за адной парагортваліся старонкі: гістарычная (прэзентацыю “Славутая палачанка” падрыхтавала Міхалюк Вікторыя), пазнавальная (віктарына “Пазнай пісьменніка”), паэтычная (пракнінённа чыталі вершы беларускіх паэтаў Мікітчук Марыя, Леснічук Святаслаў, Дзямчук Аляксей, Карпук Антон), граматычная (дапішы прыказку ў рыфму), творчая (свой акваверш прачытала Кіпцэвіч Аляксандра).

Напрыканцы Кужко С.М. расказала пра г. Шчучын, дзе адбудзецца Свята беларускай пісьменнасці.

На перапынках вучні выконвалі песні на роднай мове. Захапляльным быў і конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”. Пераможцам былі ўручаны дыпломы (Жоўклай Таццяне, Леснічуку Святаславу, Мікітчук Марыі).

Найбольш актыўнымі былі вучні 6 “А”, 7 “А”, 7 “В”, 8 “А”, 11 “Б”.

Разделы сайта