Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята заснавана рашэннем канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моваў, якім пагражае знікненне.

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.

У нашай установе адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму дню роднай мовы:

üБібліяграфічны агляд “Магучая родная мова”;

üГульня-віктарына “Пагуляем у роднае слова”;

üЧытанне вершаў на беларускай мове;

üАкцыя “Мае любімыя беларускія словы”;

üАкцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

Мерапрыемствы, якія правадзіліся ў гэты незвычайны дзень – дзень роднай мовы, нікога не пакінулі раўнадушнымі. Падзяёмся, што настаўнікі, разам з вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Разделы сайта